 |
ПРА НАС
Праект "КРАЙ" для ўсіх, хто не страціў здольнасьці зьдзіўляцца.
Гэта спроба падзяліцца ўласным поглядам на навакольле.
Аўтар здымкаў бачыў на свае вочы нямала іншых краёў. Ён мог бы распавесьці,
скажам, пра асабістыя ўражаньні ад Непалу, ці ад Францыі, ці ад Новай Зеландыі, ці ад Карыбаў...
Але Беларусь - свая зямля, свой край - не перастае хваляваць, вытрымаўшы ўсе параўнаньні...
Як вынік - праект увасоблены пакуль толькі ў кніжцы фотаабразкоў "КРАЙ" і ў гэтым сайце.
Сайт быў задуманы напачатку як падтрымка кнізе, што ўбачыла сьвет пры дапамозе выдавецтва "РЫФТУР".
Але ён ня здолеў утрымацца зададзенага фармату, стаў пашырацца яшчэ да афіцыйнага нараджэньня...
Карацей - гэта пачатак.
І каб ён адбыўся, намаганьні прыклалі:
Вадзім Грудзько, які ўсё гэта ўбачыў,
Рыгор Барадулін, які шчыра ўзрадваўся таму,
што гэтае бачыць яшчэ нехта, апроч яго самога,
Алесь Камоцкі, які сабраў усё ўбачанае разам і надаў яму канкрэтную мастацкую форму,
Зьміцер Герасімовіч, які ашчадна, бяз згубы аўтэнтычнасьці, падрыхтаваў матэрыял да публікаціі на гэтым сайце і ў кнізе "КРАЙ", выдадзенай у славацкай друкарні "NEOGRAFIA". Непасрэдным жа выканаўцам сайта, як матэрыяльнай з'явы, была аднадушна абраная кампанія "EUROSITE".
|
 |