Шукаць Аб кнiзе Пра нас Замауленьне Слайдшоу
mail


АБ КНIЗЕ

КРАЙ - гэта кніга з 240 фотаабразкоў, створаных Вадзімам Грудзько ў вандроўках па Беларусі.



Укладальнікі абыйшліся без папулярных у наш час камп'ютарных эфектаў і мантажа. Перад намі кавалкі рэчаіснасьці менавіта ў тых межах і фарбах, ў якіх угледзеў іх аўтар. Высокая якасьць друку дазваляе бачыць дакладна ўсе нюансы.

Кніга ня мае традыцыйных пачатку і канца. Яна пачынаецца з любога боку і гартаецца да сярэдзіны. Толькі ў адным выпадку Вы праглядаеце здымкі, разьмешчаныя вертыкальна, а ў другім - гарызантальна.

Дайшоўшы да сярэдзіны Вы атрымліваеце магчымасьць пазнаёміцца з уражаньнямі ад гэтае кнігі паэта Рыгора Барадуліна.

Больш ніякіх тэкстаў у кнізе няма. Толькі фотаздымкі, падабраныя парамі на разварот. Пары складаюцца ў агульную пасьлядоўнасьць, якую зусім не абавязкова ўсім бачыць аднолькава.

Гэта і ёсць сэнс кнігі - не паказаць, а дапамагчы ў пошуку.

У тым пошуку, які ў кожнага свой.




работа для вас стать консультантом французский маникюр уход за кожей коррекция бровей